«Маё сонца» зноў узышло! (аўдыё/відэа)
Славуты гіт гурта J:Морс нарадзіўся ў чацьверты раз! Цяпер у джазавай вэрсіі.
«Маё сонца» ўпрыгожыла адзіны цалкам беларускамоўны дыск гурта Ўладзімера Пугача «Адлегласьць». І гэта было яе другое жыцьцё. За два гады да гэтага яна выходзіла ў расейскамоўнай вэрсіі на альбоме «Апрель» (2006). У 2009 годзе на «Тузіне» пераможа акустычная лайв-вэрсія беларускага «Майго сонца». І вось на Новы 2018 год яна перарадзілася фактычна ў чацьверты раз, калі загучала ў джаз-апрацоўцы гурта Apple Tea.
«У чарговы раз пераканаўся, што любая песьня — вельмі крохкая канструкцыя. З дапамогай аранжыроўкі яе можна як забіць, так і даць ёй новае жыцьцё, перасадзіць у новы сад, даўшы нечаканае гучаньне. Як і адбылося ў гэтым выпадку, за што дзякую Apple Tea. Атрымалася выдатна!» — зазначыў Уладзімер Пугач з нагоды прэзэнтацыі джазавага «Майго сонца» ш адмысловы туры на TuzinFM.
Уладзімер Пугач feat. Apple Tea — Маё сонца (музыка Рамана Арлова, словы Ўладзімера Пугача і Рамана Арлова)
TuzinFM
Прабач, каханая, наўрад ці я
Змагу цябе зьдзівіць
Мы маем цьвёрдыя характары
Даводзіцца плаціць
Усё гэта стомаю тлумачыцца
Змываецца вадой
Глядзі, правайдэры змагаюцца
За права быць з табой
І зрэшты…
Знаёмся, гэта маё Сонца
Знаёмся, гэта маё Сонца
Мы прачынаемся і сьнедаем
І дзень бярэ разьбег
Мы абдымаемся і ведаем
Што хутка пойдзе сьнег
Знаёмы горад зьнікне ў акне
І зьменіцца настрой
Я спадзяюся ты ня сьнісься мне
Бо я жыву табой
І зрэшты…
Знаёмся, гэта маё Сонца
Знаёмся, гэта маё Сонца
КАМЕНТАВАЦЬ