Сьветлы сум D.Jaza (аўдыё/відэа)
Праект D.Jaza, які стаў адным з адкрыцьцяў 2018 году, прэзэнтуе ў TuzinFM жывую вэрсію песьні «Ціха». Сьпявачка Дар’я Ксенафонтава прысьвяціла яе памяці свайго дзядулі.
Дар’я распавядае, што напісала песьню «Ціха» пасьля сьмерці свайго дзядулі, які пайшоў у іншы сьвет 14 лютага, у дзень усіх закаханых. Музыка і словы нарадзіліся хутка. «Я не хацела, каб яна была сумная і змрочная. Наадварот, хацелася зрабіць кампазыцыю сьветлай, каб ушанаваць памяць роднага чалавека», — кажа сьпявачка. Жывы запіс «Ціха» адбыўся ў студыі Belsat Music Live.
Глядзець цалкам #BML з D.Jaza
Гэта другая беларускамоўная песьня праекту D.Jaza. Летась у чарце на «Тузіне» музыкі ўдзельнічалі з трэкам «Спытай». Сачыць за навінамі сьпявачкі можна праз афіцыйную суполку.
D.Jaza — Ціха (музыка і словы Дар’і Ксенафонтавай)
TuzinFM
Сьціх вецер вольны, надыходзiць смутак.
Чуеш зоры хворы, дзіўнае надвор'е.
Пачалі часамі, над прасторам мора
Мы блукаць у межах
Дым мяне ўстрывожыў.
Say hoоо, hoоо
say hoo, hооо
sam day, fam day
Паглядзі навокал, яшчэ раз у хвоі
Разгарнуцца мары, ты ляці мой родны
Адпусьціць патрэбна, мне цябе ў кола
Сьвіст такі знаёмы, тваёй сілы волі.
Say hoоо, hoоо
say hoo, hооо
sam day, fam day
КАМЕНТАВАЦЬ