Трыюмф волі
4854 / 0
21.01.2019

Пукст апяяў самазьнішчальную прыроду жаночага каханьня (аўдыё/відэа)

У аўдыёчарце на TuzinFM чалавек-праект Сяргей Пукст прэзэнтуе жывую вэрсію сваёй песьні «Трыюмф волі».

Беларуская вэрсія песьні «Трыюмф волі» была створаная для праекту «Тузін.Перазагрузка». Расейскі тэкст аўтарства Сяргея Пукста на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. Амаль праз 10 гадоў яна прагучала ў студыі праграмы Belsat Music Live. Гэты варыянт цяпер бярэ ўдзел у гіт-парадзе на TuzinFM. «Гэтая песьня зьявілася вельмі проста — я задумаўся пра ахвярную і самазьнішчальную прыроду жаночага каханьня. І нават ня памятаю, каб я запісваў на паперу тэкст — ён неяк павольна і натуральна выйшаў разам з музыкай. У ёй няма ніякага націску і ніякіх звышзадачаў», — распавядае Сяргей пра гісторыю стварэньня адной са знакавых сваіх песень.

Глядзець цалкам #BML зь Сяргеем Пукстом

На здымках Belsat Music Live Сяргей паказаў чатыры сваіх праекты — уласна сольны, разам з гуртом Pukstband, рэп-праект True Litwin Beat, шансон-праект «Георгій Дабро». Летась музыка прэзэнтаваў яшчэ адзін праект — «Глоза и губы», зь якім запісаў дэбютны альбом «Вязь». За навінамі выканаўцы можна сачыць праз афіцыйную суполку.

Сяргей Пукст — Трыюмф волі (музыка і словы Сяргея Пукста, беларускі тэкст Андрэя Хадановіча)

TuzinFM

Ня кожнай жанчыне

Несьці расколіну ў сэрцы

Ісьці да канца

Бачыць сутнасьць жыцьця ў болі

Ісьці туды

Дзе нічога акрамя сьмерці

Дзе расьцвітае ў вачах

Адно трыюмф волі

 

І ў гэтых вачах

Полымя страсьці драпежнай

Да цёплых рук

Што адкінуўшы крылы

Паляцяць непазьбежна

І сьняжынка тае ў крыві

Паўтарае тваё імя

Імя тваё