Ворагі народу
3265 / 0
15.10.2020

«Жыць ня будуць вечна ворагі народу» — новая песня Вольскага

«Ворагі народу» — Лявон Вольскі прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню пра катаў Беларусі.

Лявон Вольскі — адзін з галоўных герояў айчыннага року і рэвалюцыйнай музыкі. І пакуль на маршах спяваюць «Тры чарапахі», Лявон не спыняецца і стварае новыя пратэстныя песні.

Пра «Ворагаў народу» музыкант кажа так: 

— Беспакараныя фальсіфікатары, нахабныя палітычныя камэнтатары, самаўпэўненыя ліквідатары беларускае самасвядомасьці, напампаваныя карнікі ў форме і бясформенныя цёткі на пасадах, увесь гэты шэры статак «выжесамівсёпрекраснопонімаете» з патухлымі вачыма і фанатыкі ўлады з завеяй у вачах... Песня-прысвячэнне. Без паўтаноў. Чырвоным па белым.  

Адразу ж на песню з’явілася відэа — ім займаўся Мацей Сабураў. Яно «пра той самы абсурд, у якім мы зараз знаходзімся».

Лявон Вольскі — Ворагі народу

 

Ворагі народу – ня я і ня ты

У ворагаў народу мэталёвыя шчыты.

У ворагаў народу вадамёты і гранаты.

Ворагі народу гоняць нас за краты.

 

Гэта непазьбежна, як закон прыроды –

Жыць ня будуць вечна ворагі народу.

У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі –

У вагні пякельным, у вагні пякельным.

 

Ад ворагаў народу паўзе смурод.

Для ворагаў народу вораг – народ.

Яны яго прэсуюць, душаць і рэжуць,

I з тэлеэкрану утрапёна брэшуць.

 

Гэта непазьбежна, як закон прыроды –

Жыць ня будуць вечна ворагі народу.

У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі –

У вагні пякельным, у вагні пякельным.

 

Вочы ворагаў народу – пустога пусьцей.

Ворагі народу вучаць нашых дзяцей.

Ворагі народу раздаюць прысуды,

I ў газэтах публікуюць свой радок паскудны.

 

Ворагі народу – ня ты і ня я,

У ворагаў народу ёсьць таксама сям'я,

Яны ў выходны дзень выяжджаюць на прыроду,

Яны ліцаць, што народ – вораг народу

 

Гэта непазьбежна, як закон прыроды –

Жыць ня будуць вечна ворагі народу.

У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі –

У вагні пякельным, у вагні пякельным.