«Мутнаевока». Вандроўка па тунэлях душы (аўдыё+відэа)
Гурт «Мутнаевока» прэзэнтуе ў зімовым туры на TuzinFM новую песьню «Мэтро», якая была запісаная ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Аўтар песьні і вакаліст гурту Яўген Змушка называе «Мэтро» споведзьдзю. «Яна адрасаваная каханаму чалавеку дзеля таго, каб уратаваць яго ад пакутаў, якія ўжо загадзя вядомыя аўтару пасланьня. Мэтро тут — як чалавечы лёс, гэта таямнічыя тунэлі душы. У іх цёмна, халодна, таямніча. Але абавязкова ёсьць сьвятло пры канцы». Песьня «Мэтро» будзе запісаная для новага альбому каманды і ўжо выконваецца на канцэртах. У чарце на TuzinFM бярэ ўдзел жывая вэрсія кампазыцыі, запісаная для праграмы Belsat Music Live.
Глядзець цалкам выданьне Belsat Music Live з удзелам гурту «Мутнае вока»
Сачыць за навінамі гурту можна праз афіцыйную суполку.
Мутнаевока — Мэтро (музыка гурту, словы Яўгена Змушкі)
TuzinFM
Пальцы і рукі
памятаюць
Цёплыя абдымкі,
Гарачы напой,
Тонкія халодныя струны,
Страляй, страляй, страляй
У сьпіну мне, я ж ведаю, усе
Халастыя твае рыкашэтам
Гукнуцца ў самотным тунэлі.
Пакінь мне на памяць
Каляровы кавалак.
У мэтро не пускаюць,
А на неба так рана.
Дэманы хаваюцца там,
Дзе плачуць багí,
Адракаюцца людзі,
Я цябе туды не аддам,
Я там ведаю многіх,
Ведаю многіх.
Дэманы хаваюцца там,
Дзе салодка аддацца
Спакусам апоўначы,
Гэта як на раны бальзам,
Толькі сэрца ў грудзях
Усё адно краваточыць.
КАМЕНТАВАЦЬ