Landau. Рэфлексія на змрочны сьнежань-2010 (аўдыё)
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm берасьцейскі гурт Landau прадстаўляе песьню «Сьнежань» з аднайменнага сынглу. Твор зьяўляецца рэфлексіяй на падзеі 19 сьнежня 2010 году.
Гурт Landau працуе ўжо чацьверты год, але сапраўдным адкрыцьцём стаў толькі сёлета. Музыкі прадставілі надзвычай выкшталцоны глыбокі і па-майстэрску выпісаны сынгл «Śniežań». Песьня, якая ўдзельнічае ў 15-м туры на Tuzin.fm акурат з гэтага рэлізу. Гэта сумесны плён працы Landau з Раманам (f.s.t.). Зь ім практычна ў поўным складзе музыкі пачыналі адбудоўваць новую канцэпцыю свайго гурту. Цяпер Раман займаецца сваім праектам пад назвай Zolki Band.
«Мы пачалі працаваць над гэтай кампазыцыяй яшчэ ў 2011-м, а давялі да ладу толькі цяпер. Па-сутнасьці гэта рэфлексія чалавека на падзеі сьнежня 2010 году, таму песьню так і назвалі — паводе месяца», — кажа Лена Калейнікава, вакалістка гурту Landau.
Трэба сказаць, што паводле тых падзеяў зьявілася нямала песень. Самыя яскравыя прыклады — гурты Naka і «Ляпіс Трубяцкі».
Сам гурт Landau створаны ў 2010 годзе, корані калектыву зыходзяць з мэтал-кор гурту Intra Muros, які меў некаторую вядомасьць у 2006—2009 гадах. Першапачаткова музыкі рабілі інструмэнтальныя творы, набліжаныя да стылю пост-рок. Пазьней зьявіўся жаночы вакал, дадаўся сакавіты гук родэс-піяна, і зь цягам часу гучаньне гурта прыняло сучасны зьмест. У 2012 годзе быў выдадзены першы EP «About», які складаўся цалкам з ангельскамоўнай праграмы. З 2012 году гурт працуе над другой сваёй працай, якая пабачыць сьвет неўзабаве, аданачасова з гэтым сёлета ў красавіку быў выдадзены ў шмат чым экспэрымэнтальны беларускамоўны самотнік «Сьнежань». За час свайго існаваньня гурт пасьпеў паўдзельнічаць у шэрагу фэстаў у Беларусі ды Польшчы і атрымаць на некаторых зь іх прызавая месцы і грашовыя ўзнагароды, адыграць міні-тур па паўднёвай Украіне, даць некалькі сольных выступаў. У найбліжэйшых плянах прэзэнтаваць кліп на адну з новых песьняў, даць чарговы сольны канцэрт у Берасьці, а магчыма і ў некаторых гарадах Беларусі. Таксама плянуецца ўдзел ва мностве фэстаў у Польшчы. Пасьля лета музыкі плянуюць распачаць працу над запісам цалкам новага матэрыялу.
Tuzin.fm
Landau — Сьнежань (музыка гурту, словы f.s.t.). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
забяры мяне
з гэтага вар’яцтва
мяне, о мяне
nessun qui.
nessuno.
забяры мяне
з гэтага вар’яцтва
мяне, о мяне
nessun qui.
nessuno.
у сшытках у клетках на лесьвічных клетках
прыносім карысьць і ўсе разумеем,
і ўсе разумеем разумны парадак:
бясконцасьць і тупасьць ня маюць канчатку
(так шмат людзей робяць так шмат)
NESSUN QUI
NESSUNO
прэтэндэнт на песьню году на ТГ? )
Ребята, спасибо за отличную музыку! Пожалуйста, продолжайте писать на белорусском, вы вельмi патрэбны!! Отдельная благодарность за Веру и очень жду Поуначы!)
"Сьнежань" стаў найлепшай песьняй сэзону 2013/2014! Віншуем музыкаў ды іх прыхільнікаў!
КАМЕНТАВАЦЬ