Zatoczka
Гурт заснаваны ў Магілёве ў 2006 удзельнікамі каманды "БЛЯ". Граюць у стылі ска/ска-панк, з 2014 - панк/гард-кор. Вядомасьць атрымаў дзякуючы скандальным песьням("Шэрыя", "Хакей", "Хуліганы"). У 2009 запісаў дэбютны альбом, пасьля прэзэнтацыі перапыніў дзейнасьць на два гады. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча). Удзельнічаў у саўндтрэку да фільма "Околофутбола-2" (Расея).Zatoczka адмаўляецца ад духавых і кажа пра немагчымасьць выступаць легальна (аўдыё)
Лідэр магілёўскай ска-панк каманды Макс Астравухаў зрабіў некалькі заяваў.