Zatoczka
Гурт заснаваны ў Магілёве ў 2006 удзельнікамі каманды "БЛЯ". Граюць у стылі ска/ска-панк, з 2014 - панк/гард-кор. Вядомасьць атрымаў дзякуючы скандальным песьням("Шэрыя", "Хакей", "Хуліганы"). У 2009 запісаў дэбютны альбом, пасьля прэзэнтацыі перапыніў дзейнасьць на два гады. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцьця чэмпіянату Эўропы па футболе. Уладальнік прызу глядацкіх сымпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча). Удзельнічаў у саўндтрэку да фільма "Околофутбола-2" (Расея).Zatoczka віншуе з Днём Волі сынглам #вяртаеммову
Гурт прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы рэліз, у які ўвайшлі тры песьні: «Беларусь», «Мова» і «Свабода».
Скандал! Гурт Askiepak адмовіўся выходзіць на адну сцэну з гуртом Zatoczka
Музыкі не пажадалі дзяліць сцэну з гуртом празь іх сумнеўную рэпутацыю. Zatoczka пярэчыць: мы нацыяналісты, а не нацысты. Між камандамі разгарэлася вайна кампраматаў.
Zatoczka: «Мы прадстаўнікі чацьвертай сцэны» (прэзэнтацыя сынглу)
Лідэр гурту Zatoczka Макс Астравухаў у інтэрвію Tuzin.fm распавёў пра канцэпцыю «чацьвертай сцэны», патлумачыў сваю непрыязнасьць да «Ляпісаў» і прадставіў новы беларускамоўны сынгл «Мы ідзем» у новым панк/гардкор гучаньні.