Павал Аракелян
Павал Аракелян — кампазытар, саксафаніст, клявішнік, вакаліст. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Баку. У Менску жыве з 1988 году. Скончыў музычную школу па клясе фартэпіяна, эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні імя Глінкі па клясе саксафона (2004). З 17 гадоў выступае на фэстывалях міжнароднага роўню. Граў у складзе такіх гуртоў, як Apple Tea, «Камэрата», Svet Boogie Band, Kriwi, як запрошаны музыка граў разам з Д. Браўн, М. дэль Фэро, С. Манукянам ды інш. Быў лідэрам гурту Speakeasy, стваральнікам праектаў The Stop Time і The Outsiders, зь якім атрымаў першую прэмію джазавага конкурсу на фэсьце «Усадьба. Джаз» (2008). Неаднаразова прызнаваўся найлепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. Запісаў музычны нарыс «Ластаўка» на вершы Ўладзімера Някляева(2011). З 2012 годзе стала грае ў складзе гурта «Крамбамбуля». У 2014 запісаў сольны сынгл па-беларуску пры ўдзеле сястры Алены Аракелян і Лявона Вольскага.Павал Аракелян пра «Элегію №3»: «Я паставіў кропку ў цяжкім пэрыядзе cвайго жыцьця» (відэа)
Джазавы музыка прэзэнтаваў свой новы інструмэнтальны твор разам з інтэрнацыяльным бэндам.