Павал Аракелян пра «Элегію №3»: «Я паставіў кропку ў цяжкім пэрыядзе cвайго жыцьця» (відэа)
2493 / 0
05.07.2016

Павал Аракелян пра «Элегію №3»: «Я паставіў кропку ў цяжкім пэрыядзе cвайго жыцьця» (відэа)

Джазавы музыка прэзэнтаваў свой новы інструмэнтальны твор разам з інтэрнацыяльным бэндам.

Кампазыцыя мае назву «Элегія №3». Яна была напісаная ў ліпені 2016 году, а ўпершыню прагучала на канцэрце ў КЗ «Верхні горад» 30 ліпеня. Павал выканаў яе разам зь нямецкімі музыкамі Маркусам Цюркам (труба), Тымам Ізфартам (кантрабас) і бубначом Андрэем Маўрыным. «Гэты твор як бы ставіць кропку ў досыць цяжкім пэрыядзе майго асабістага жыцьця, сканчае своеасаблівы гештальт, таму я вельмі рады, што яго атрымалася выканаць разам з хлопцамі і тым самым атрымаць магчымасьць рухацца далей і пакінуць ззаду першую жахлівую палову гэтага году», — сказаў парталу Tuzin.fm музыка з нагоды прэм’еры. Павал хацеў бы запісаць твор у студыйным варыянце, але пакуль ня бачыць такой фінансавай магчымасьці.

Канцэрт у КЗ «Верхні горад» зладзіў Інстытут Гётэ ў Менску. Гэта частка міжнароднага музычнага праекту, лідэрамі ў якім выступаюць Павал Аракелян, Тым Ізфарт і Эва Баранаўскайтэ (Літва). Яны выступаюць у трох краінах — Беларусі, Літве і Нямеччыне, і падчас канцэртаў да іх далучаюцца мясцовыя музыкі. Наступны выступ праекту адбудзецца ў верасьні ў нямецкім Дуйсбургу.

Tuzin.fm, відэа Яўген Шапчыц