Унія (хор)
Беларускi камэрны мужчынскi хор. Створаны ў 1990 у Менску, з 1995 працаваў пры Магiлёўскай фiлярмонii, з 2001 зноў у Менску. Арганiзатар, кiраўнiк i галоўны дырыжор Кiрыла Насаеў. Вылучаецца арыгiнальнай манерай канцэртнага выкананьня музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскiя напевы 15-17 ст., пазьней - рэлiгiйныя i сьвецкiя творы (больш за 200 з розных эпох), у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазытараў 16-20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў) ды iншыя. Выдаў альбом "Беларускiя маршы i песьнi" (1998). Ляўрэат i дыплямант мiжнародных конкурсаўНовая навіна
Мужчынскі хор «Унія» ў складзе 11 чалавек далучыўся да дзявочага дуэту «Вера&Патрыцыя», каб засьпяваць калядны кант «Новая навіна» для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
Пагоня
З нагоды дня народзінаў Уладзімера Мулявіна на партале Tuzin.fm прэм’ера песьні, якая была запісаная для праекту «Re:Песьняры». «Пагоня» на словы Максіма Багдановіча загучала ў выкананьні хору «Унія».