Закон Гука
Менскі гурт заснавалі пры канцы 2015 году былыя ўдзельнікі каманды «Мёртвый сезон» Лёкса Кузьмін (гітара, вакал) і Зьмiцер Кандраценка (бубны). Стыль свой вызначаюць, як рамантычны пост-панк. Сьпяваць вырашылі па-беларуску. У 2016 годзе сталі паўфіналістамі конкурсу «Ведай нашых», які праводзіць радыё «Сталіца» ды ляўрэатамі рок-фэсту «Мелодии уходящего лета» у Паставах. Дэбютны сынгл «Бяссоньне» прэзэнтавалі на TuzinFM у студзені 2017.«Закон Гука» перамог у Мэгатуры зь песьняй на словы Вацлава Ластоўскага
З вынікам у 1121 голас пераможцам мэгатуру на TuzinFM cтаў гурт «Закон Гука» зь песьняй «Пішы» на словы Вацлава Ластоўскага.
Ластоўскі на вяршыні. Песьня «Пішы» — найлепшы гіт гэтае вясны (аўдыё)
Гурт «Закон Гука» перамог у вясновым туры аўдыёчарту на TuzinFM зь песьняю на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы».
Cправаздача па ўсіх «Законах Гука» (прэм’ера EP)
Лідэр вясновага чарту, гурт «Закон Гука» прэзэнтуе на TuzinFM свой дэбютны рэліз «Каін», які называе справаздачай за два гады сваёй гісторыі.
«Закон Гука»: «Мы патрэбныя сваёй краіне, як жаўнеры войску» (прэм’ера)
Музыкі з гурту «Закон Гука» распавялі ў інтэрвію Tuzin.fm пра дачыненьні музыкі і фізыкі ды прэзэнтавалі сынгл «Бяссоньне» з будучага дэбютнага альбому.