Harotnica
Гурт паўстаў у 2007 у Менску. Да вакалісткі Валерыі Валадзько (Kriwi) і Андруся Такінданга (Рэха) далучыліся прафэсыйныя музыкі. Рэпертуар складаецца зь «песень беларускай прастытуткі» (першапачатковая назва гурта "Плач прастытуткі"). Вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. Удзельнікі шматлікіх фэстываляў, у тым ліку "Пікнік.BY" і "Камяніца" (2012), Solidarni z Białorusią і Heineken Open'er (2013). Аўтары саўндтрэку да анімацыйнай стужкі "Маляваны рай" (2010)Невылечны
Гурт Harotnica прадставіў новае афіцыйнае відэа. Музыкі вырашылі ўвасобіць песьню «Невылечны», якую Андрусь Такінданг напісаў пад уражаньнем ад наведваньня лякарні ў Бараўлянах.