Harotnica
Гурт паўстаў у 2007 у Менску. Да вакалісткі Валерыі Валадзько (Kriwi) і Андруся Такінданга (Рэха) далучыліся прафэсыйныя музыкі. Рэпертуар складаецца зь «песень беларускай прастытуткі» (першапачатковая назва гурта "Плач прастытуткі"). Вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. Удзельнікі шматлікіх фэстываляў, у тым ліку "Пікнік.BY" і "Камяніца" (2012), Solidarni z Białorusią і Heineken Open'er (2013). Аўтары саўндтрэку да анімацыйнай стужкі "Маляваны рай" (2010)Дзед Мароз
У адмысловым туры аўдыёчарту на TuzіnFM, прысьвечаным музычнаму праекту «Нас у Маскве не зразумеюць», вакалістка Kriwi I Harotnica mix Валерыя Валадзько прэзэнтуе славуты гіт N.R.M. у сваім прачытаньні.
Viecier
Гурт Андруся Такінданга і Валерыі Валадзько прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM песьню, зь якой 11 гадоў таму пачаўся іх творчы шлях і якая адначасова стала першым студыйным запісам каманды ў новым фармаце.
Рыцар
У новым туры аўдыёчарту на TuzinFM гурт Harotnica mix прэзэнтуе жывы запіс песьні «Рыцар», які быў зроблены ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Невылечны
Напярэдадні выхаду свайго новага альбому гурт Harotnica прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Невылечны». Яна ў прынцыпе завецца «Перапёлка», але музыкі яе пераназвалі, каб пазьбегнуць асацыяцыяў з фолькам.
Фінка
Гурт Harotnica прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm песьню «Фінка». Вакалістка Валерыя Валадзько называе яе перадсьмяротным маналёгам дзяўчыны, што канае праз рэўнасьць.