Как Брюс
Акустычны дуэт пераўтварыўся ў паўнавартасны рок-бэнд. «MorkvоЦвет» прэзэнтуе на TuzinFM альбом «Как Брюс».
У рэліз увайшлі 10 трэкаў, над якімі музыкі працавалі зь лютага да ліпеня 2019 году адразу на трох студыях — вакалы і гітары пісалі ў студыі «Vozdookh» (Берасьце) з гукарэжысэрам Андрэем Багданавым, бас ды бубны на EverestMedia з Паўлам Сінілам і Yarmola Studio зь Дзьмітрыем Ярмолам. У адрозьненьні ад дэбютніка «Брешь» гучыць не ў фармаце дуэту, а як паўнавартасны рок-гурт. «Гэта ня проста накладаньне ўдарных і басу — усе партыі самастойныя і досыць складаныя, але ў той жа час не перагружаныя гэтымі складанасьцямі, усё гарманічна, падначалена адзінай мэце і думцы», — кажа Яўген Белановіч. А ягоны паплечнік Павал Рыжкоў дадае: «Мы спрабавалі ня проста зрабіць гучаньне цяжэйшым, а з дапамогай кожнай ноты, кожнага ўдару барабанаў, мэлёдыі паразмаўляць на мове, якую немагчыма перакласьці, але слухач па нашай задумцы мусіць апынуцца ў такім стане, у якім не патрэбны будзе перакладчык. Гэта як мова малюнку ці пахаў, гледзячы ці ўдыхаючы якія, ты адразу пераносішся ў іншае вымярэньне».
Акрамя аўтарскіх песень, у альбом была ўключаная кампазыцыя «Неба мяняе колер» на словы Міхала Анемпадыстава (на яе ж быў зьняты кліп), а таксама пераасэнсаваньне песьні «Псалмы» піцерскага гурта «Гафт».
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ