Небасхіл Эўропы
10446 / 1
26.09.2013

Аляксандар Рыбак: зь Беларусьсю ў сэрцы

Відэа на песьню Аляксандра Рыбака «Небасхіл Эўропы» бярэ ўдзел у першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў». Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня запісаў гэты твор для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Пасьля здымак у Кіеве ён прызнаўся, што заўжды думае пра Беларусь, калі выконвае гэты твор.

За аснову кліпа Рыбака быў узятае відэа на арыгінальную вэрсію кампазыцыі «Europes Skies», аднак для новага роліка шэраг эпізодаў быў перазьняты. Адмыслова для гэтага выканаўца на некалькі дзён прыязджаў з Осьлё ў Кіеў, каб перасьпяваць сваю песьню на камэру ўкраінскага рэжысэра Аляксандра Філатовіча. Хоць зьнятае відэа ва Ўкраіне, сам Рыбак прызнаецца, што пры выкананьні «Небасхілу» заўжды згадвае пра Беларусь ды яе маляўнічую прыроду. Напярэдадні прэм’еры сьпявак прыязджаў у Менск і сустрэўся, між іншым, з аўтарам беларускага тэксту да сваёй кампазыцыі – Глебам Лабадзенкам.

Згадваючы пра тую сустрэчу Глеб кажа, што Рыбак бачыць вялікую пэрспэктыву ў тым, каб для беларускага слухача і гледача сьпяваць па-беларуску. Ён у курсе нашай складанай моўнай сытуацыі і хоча сваім прыкладам паказаць астатнім, што варта сьпяваць па-беларуску.

Песьня «Небасхіл Эўропы» была запісаная для праекту парталу Tuzin.FM і кампаніі «Будзьма беларусамі» — «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». У ім акрамя Аляксандра ўзялі ўдзел таксама гурты «Воплі Відоплясова», «Мумий Тролль», Zdob si Zdub, Алена Сьвірыдава ды іншыя вядомыя выканаўцы.

Аляксандар Рыбак – Небасхіл Эўропы (рэжысэр – Аляксандар Філатовіч). Зьмяшчаецца са згоды аўтараў.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.12.2013 / 14:54

    Папярэджаньні прыхільніку (-цы) гэтага відэа - песьня і кліп у Рыбака напраўду выдатныя, але давайце галасаваць сумленна і не ствараць фэйкавыя мэйлы дзеля перамогі свайго ўлюбёнцы, а разам з тым не загружаць нас лішняй працай па выдаленьню "лішніх" галасоў і бану "несапраўдных" карыстальнікаў. Мы праводзім маніторынг галасаваньня і кожны голас навідавоку.

  • КАМЕНТАВАЦЬ