Дзяўчынка
7164 / 1
10.09.2014

«Крама». Трэба кліпы здымаць часьцей (відэа)

Гурт «Крама» прадстаўляе ў відэачарце на Tuzin.fm свой першы прафэсійны кліп на песьню «Дзяўчынка».

Хоць у відэаграфіі «Крамы» зь дзясятак музычных відэа, якія здымаліся беларускімі і польскімі рэжысэрамі, менавіта «Дзяўчынку» музыкі называюць сваім першым паўнавартасным кліпам. Ня ў крыўду астатнім. Гітарыст каманды Сяргей Трухановіч кажа, што ўсё ж ранейшыя працы надта ўжо на хуткую руку зроблены, ад таго наўрад ці імі былі задаволеныя і стваральнікі, і самі музыкі. Гэты кліп здымалі нетаропка, падзяліўшы працу на два здымачныя дні. Першы быў прысьвечаны сюжэтнай лініі. Здымкі адбываліся без удзелу музыкаў, галоўная роля тут была адведзена ўласна «дзяўчынцы з шклянымі вачыма», якую сыграла Валерыя Лютарэвіч. А другі дзень (дакладней ноч) адзьнялі ўжо саму «Краму». Для гэтых мэтаў была ўзятая ў арэнду заля Тэатру беларускай драматургіі і належным чынам растаўленае сьвятло.

Рэжысэрам роліку выступіў Андрэй Ляўковіч, вядомы з анімацыйнага кліпа амэрыканскага гурта Isodora Crane. Ён кажа, што імкнуўся стварыць атмасфэрны кінэматаграфічны эмацыйны відэакліп, каб перадаць асабістыя перажываньні лірычнага героя песьні.

«Крамаўцаў» урэшце рэшт задаволіла відэаўвасабленьне іх песьні і яны не выключаюць, што будуць здымаць кліпы часьцей.

Крама — Дзяўчынка (рэжысэр Андрэй Ляўковіч). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Aliaksandr Hardzei
    Aliaksandr Hardzei / адказаць
    26.04.2016 / 04:55

    Шыкоўна. Дзякуй!
    Хацелася напісаць "Гімн", але лепш - Рэквіем па страчаным каханні.

  • КАМЕНТАВАЦЬ