Човен
4907 / 0
23.05.2019

Маляваны Вольскі з самай сумнай песьняй з «Гравітацыі»

Кліп на песьню «Човен» складаецца з малюнкаў мастачкі Елізаветы Ганчаровай. Лявон кажа, што ў яе атрымалася намаляваць цэлы новы сусьвет.

«Човен» — яшчэ адна песьня з альбому «Гравітацыя», якая атрымала сваё відэаўвасабленьне. Лявон Вольскі супрацьстаўляе яе твору «Лепшыя на сьвеце», на які быў зроблены папярэдні кліп. «„Лепшыя на сьвеце“ — аптымістычны твор, пра каханьне. Такое яскравае і сьветлае, быццам  ляціш над зямлёй. „Човен“, наадварот — сумная разьвітальная песьня героя, які сканчае існаваньне на гэтым беразе і рыхтуецца да пераходу на іншы», — распавядае Лявон Вольскі.

Над кліпам на «Човен» працавала Елізавета Ганчарова. Лявон зазначае, што мастачка падышла да справы вельмі творча і знайшла ў песьнях шмат дадатковых сэнсаў, стварыўшы цэлы новы сусьвет.

Кліп на «Човен» возьме ўдзел у другім туры відэачарту ў сэзоне 2019/2020.

Лявон Вольскі — Човен (рэжысэр — Елізавета Ганчарова)

TuzinFM