Вера, Надзея, Любоў
8893 / 1
24.10.2013

Вольскі&Хітрык: «Нас уратуе шчырасьць»

Кліп на дуэтную песьню Лявона Вольскага і Ганны Хітрык «Вера, Надзея, Любоў» рэжысэра Матвея Сабурава бярэ ўдзел у першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў».

Песьню «Вера, Надзея, Любоў» Лявон Вольскі напісаў яшчэ ў 2009 годзе. Ідэя запісаць яе дуэтам з Ганнай Хітрык паўстала пасьля сумных падзеяў сьнежня 2010 году. Той жа зімой, у студзені 2011 году вырашылі здымаць кліп, за які ўзяўся рэжысэр Матвей Сабураў. Той зьняў кліп пад натхненьнем ад клясычнай стужкі Аляксея Германа «Праверка на дарогах». Цікава, што сьпявачка Ганна Хітрык усяго праз тры дні пасьля здымак народзіць сына Сьцяпана.

Творчая каманда кліпа акрэсьлівае мэту сваёй працы вельмі проста – даць сваім слухачам хоць трошкі пазітыўных эмоцыяў. «Мы хацелі сказаць пра асноўныя чалавечыя каштоўнасьці, каб прадухіліць сяго-таго ад маральнага пачварства. Гэтым сьпевам мы выказваем перакананасьць у тым, што нас уратуюць сумленнасьць і шчырасьць», - кажа Лявон Вольскі. Нездарма песьня з такім пасылам была абраная ў якасьці фінальнай у супольным музычным праекце «Апошні золак».

Лявон Вольскі і Ганна Хітрык – Вера, Надзея, Любоў (рэжысэр – Матвей Сабураў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: