«Верасень». Першы беларускі кліп у стымпанк-стылістыцы (відэа)
Гурт Вольгі Акуліч прадстаўляе на Tuzin.fm кліп «Халодны блюз» рэжысэркі Насты Докшынай, аналягаў якому няма ў беларускай прасторы.
Аўтарка песьні «Халодны блюз» Вольга Акуліч прызнаецца, што ніяк ня ўмешвалася ў творчы працэс і наогул пабачыла кліп толькі на стадыі 90-працэнтнай гатоўнасьці. Працу выканала студэнтка 5 курсу Акадэміі мастацтваў Анастасія Докшына і яе вынік проста зачараваў удзельнікаў гурта «Верасень». «Мне вельмі спадабалася тое, што атрымалася. І мне хочацца, каб гэтую работу ўбачылі людзі. Ня столькі як рэкляму мне і гурту, колькі мілую і сымпатычную казку Насты», — кажа Вольга. У відэа «Халодны блюз» можна знайсьці і матывы зь вядомых казак, і адсылкі да рамантычнай атмасфэры стымпанку — перад намі самастойная ўнікальная праца, тонкая і асацыятыўная. Фактычна гэта першы ўзор гэтага стылю ў нашай культурнай прасторы. «Верасень» якраз актыўна ўдзельнічае ў беларускім стымпанк-руху.
Праца ўжо атрымала прызнаньне — на фэсьце аматараў фантастыкі ў Менску «Юнікон-2015» яно было прызнанае пераможцам у конкурсе фантастычнага відэа.
За навінамі Вольгі Акуліч і гурта «Верасень» можна сачыць праз афіцыйную суполку і сайт. Паралельна з гуртом Вольга запачаткавала акустычны праект з гітарыстам Андрэем Вайцэхоўскім.
Верасень — Халодны блюз (рэжысэр Наста Докшына). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Вы сур'ёзна? Сьцім-панк? ))) Тры шасьцярні ў бэкграўндзе - тое па-вашаму сьцім-панк? Не сьмяшыце пчол. Прымітыўна. І да сьцім-панку як да Кіева...
А «Тры янгалы» як жа?
Уважаемый Red Label, стим может быть не каноническим, и уж точно не таким, каким Вам его удобно представлять. В данном случае - мультяшная фантазия с элементами стимпанка, которая вполне имеет право на жизнь. Главное в данном случае не точное соответствие какому-либо стилю, а гармоничное сочетание видео и аудио. Говорю как стимпанкер со стажем. У нас почему-то считается, что достаточно надеть картонный цилиндр, гогглы и китайский корсет - и все, стимпанк! Э, нет, шире надо смотреть!
КАМЕНТАВАЦЬ