«Крамбамбуля». Маніфэст партызанаў (відэа)
Гурт «Крамбамбуля» прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Каб мы калі каму чаго», які зьняў рэжысэр Мацей Сабураў.
Народны выраз «Каб мы калі каму чаго», Лявон Вольскі пачуў у юнацтве ды скарыстаў яго ў рэфрэне песьні, якая ўвайшла ў альбом «Чырвоны штраль» гурта «Крамбамбуля». «Гэтая кампазыцыя падсумоўвае падзеі альбому. Тут сьпяваюць чатыры пэрсанажы — людзі, якія былі змушаныя кінуць мірны лад жыцьця ды пайсьці ў партызаны, каб бараніць свае каштоўнасьці, — распавядае Лявон. — Як заўжды ў „Крамбамбулі“, гэтыя пэрсанажы зусім не сур’ёзныя, нават, гратэскныя. У альбоме кожны зь іх выконвае сваю песьню, распавядае кароткую гісторыю. У гэтым трэку яны пяюць пра тое, як і чаму далучыліся да партызанскага руху».
Здымаў кліп рэжысэр Мацей Сабураў (той самы, які зрабіў кліп на песьню «Госьці»). Музыкаў адзьняў на студыі — яны ішлі па бегавым трэнажоры ды сьпявалі. Як высьветлілася рабіць гэта было няпроста. Краявіды Мацей адзьняў самастойна ў сваёй вёсцы ды змантаваў усё разам.
Крамбамбуля — Кам мы калі каму чаго (рэжысэр Мацей Сабураў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ