Маці
15281 / 2
07.07.2016

Містычны кліп без цэнзуры ад The Superboyz (прэм’ера)

Гурт, у які ўвайшлі ўдзельнікі «Крамбамбулі», «J:Морс», «Лепрыконсаў» і Trubetskoy, прадстаўляе на Tuzin.fm нецэнзураваную вэрсію свайго новага купальскага кліпу «Маці».

Аўтарам сцэнару і рэжысэрам роліку стаў Руслан Старыкоўскі, прадусар The Superboyz. Ён распавядае, што відэа здымалі ля хаты свайго сябры, у вёсцы Седлішча, што ў Валожынскім раёне: «Там стаіць хата, якой з паўтара стагодзьдзя, а побач лясное возера. Закарцела зрабіць кліп самому, бо цяжка перанесьці сюжэт з сваёй галавы ў галаву іншага рэжысэра. Але апэратары і мантажысты — профі, так што за вынік мы не хваляваліся», — кажа Руслан.

Паводле сюжэту, браты галоўнага героя, ролю якога выканаў вакаліст The Superboyz Алесь-Францішак Мышкевіч, па чарзе гінуць у купалаўскую ноч. Той з гора напіваецца на хаўтурах ды ідзе высьвятляць адносіны з каварнымі русалкамі, якія завабілі ягоных братоў. У кліпе таксама зьняўся паралімпійскі спартовец, чэмпіён сьвету і Эўропы па лёгкай атлетыцы Аляксандар Субота, які сыграў ролю аднаго з братоў героя, ды ўдзельнікі The Superboyz, якія граюць таксама ў такіх гуртах, як «Крамбамбуля», «J:Морс», «Лепрыконсы» і Trubetskoy.

Сачыць за навінамі новага гурта можна праз афіцыйныя суполкі УК і FB.

The Superboyz — Маці (вэрсія без цэнзуры, рэжысэр Руслан Старыкоўскі).

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.07.2016 / 11:44

    Па просьбах наведнікаў публікуем тэкст песьні:

    Мой старэйшы брат Валера
    Ехаў зь Вільні ў начы
    Раптам зьбіўся навігатар
    Ён спыніўся ля ракі
    Распачаў шукаць сыгналы
    Ўраз пачуў дзявочы сьпеў
    Кралі зацягнулі ў хвалі
    Згінуў брат у чарах дзеў.
    Гэй, Мама!
    Гэй, мама ! Маці мне казала,
    Не хадзі на возера ўночы на Купайло!
    Раз сабраўся брат малодшы
    У сталіцу патусіць
    І ля сажалкі спыніўся каб каня свайго памыць,
    Тут вакол яго "рэнухі" дзевак голых карагод,
    Так і зьнік мой брат Андруха пасярод глухіх балот.
    На купальле я напіўся і на возера пайшоў ,
    У руках сякера зь віскі- аддавайце мне братоў,
    Прапануюць покер дзеўкі, прапануюць у віскі лёд,
    Адыграў братоў я шпарка, а сябе ніяк, жо год...

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    20.07.2016 / 02:36

    Нармальна

  • КАМЕНТАВАЦЬ