Vinsent у новым сцэнічным вобразе (відэа)
Рэжысэр Арцём Лобач і сам Вінсэнт распавядаюць пра ролік «Жывы», зь якім выканаўца вярнуўся ў музычную прастору.
Кліп на песьню «Жывы», якая стала сынглам з новага альбому Вінсэнту «Вір» рэжысэр Арцём Лобач і апэратар Аляксандар Алейнікаў здымалі на вуліцах Менску. У відэа не задзейнічана ніводнага прафэсійнага актора. «Мы шукалі для здымак людзей на вуліцы і сацыяльных сетках. Менавіта такіх, да якіх зьвяртаецца ў сваіх песьнях Вінсент. І вельмі прыемна, што большасьць зь іх былі шчыра зацікаўленыя ў стварэньні такога кліпу, за што мы вельмі ўдзячны», — распавядае Арцём Лобач. Рэжысэр кажа, што сэнс кліпу найперш быў у тым, каб паказаць новы сценічны вобраз Дзімы «Вінсэнта», як сучаснага хлопца, думкі якого адпавядаюць тэндэнцыям прагрэсіўнай моладзі. «Таму ў кліпе зьявіліся сцены, якія сьведчаць пра тое, што мы самі ствараем сваё жыцьцё, знаходзім аднадумцаў і рухаемся наперад», — зазначае Арцём.
«Мы вырашылі зьняць кліп на песьню „Жывы“, таму што яна адна з найбольш энэргічных і жыцьцесьцьвярджальных на альбоме», — зазначыў з нагоды прэзэнтацыі відэа на Tuzin.fm Вінсэнт. На думку выканаўцы, вартасьць гэтага відэа палягае ў тым, што яны зьнялі самых звычайных гарадзкіх жыхароў: «У кліпе кожны зь іх робіць тое, чым займаецца ў жыцьці: воркаўтам, скэйтынгам, паркурам. Гіп-гоп непадзельна зьвязаны з вулічнай актыўнасьцю моладзі, таму такі сымбіёз песьні і відэа заўсёды глядзіцца гарманічна», — упэўнены рэпэр.
Vinsent — Жывы (рэжысэр — Арцём Лобач). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Да ладно, старый же уже клип...
Кліп гэтага году, у чым праблема?
Адказ рэдакцыі выглядае як наезд нейкі)).
А я дарэчы згодны з Дзмітрыем. Кліп можа і гэтага году, але прэентаваны даўно. А вы раптам пра "новы" вобраз...
Наезда няма. Мы прэзэнтуем відэа ў парадку чаргі. Чарга дайшла, прэзэнтавалі. А ў відэачарт ролік увойдзе з восені.
Вінсэнт жывы, але яго забаранілі. Што цяпер?
КАМЕНТАВАЦЬ