Трэба сьпяшацца
1763 / 0
11.07.2019

laudans. Зьнята ў Нямеччыне з думкаю пра Курапаты

Свой новы кліп дуэт laudans зьняў на закінутым нямецкім заводзе з думкаю пра Курапаты.

У сваёй новай працы Андрэй Лугін і Алёна Палачанская кажуць пра стаўленьне да тых, хто адышоў у іншы сьвет: «Мы імкнуліся сумясьціць у гэтай песьні і роліку моцны эмацыйны пасыл з спакойнымі разважлівымі словамі пра тое, што немагчыма вярнуць родных і годных людзей. Але мы можам жыць дзеля іх». Калі музыкі працавалі над кліпам, у Курапатах адбылася падзея, якая шакавала ўвесь сьвет. Яна адбілася і на кліпе гурта.

«Мы зразумелі, наколькі гэта актуальная праблема менавіта цяпер у Беларусі. І наколькі важна быць разам усім тым людзям, якія змагаюцца за захаваньне нашай спадчыны, нашай годнасьці як беларусаў. Каб не шкадаваць пра нявыкарыстаныя магчымасьці пазьней», — кажа аўтар і выканаўца песьні Андрэй Лугін.

laudans вырашылі зьняць кліп на закінутым заводзе ў Нямеччыне. Музыкам падаўся сымбалічным той факт, што падчас працы гэтым аб’ектам ніхто не цікавіўся, а пасьля закрыцьця ён прываблівае штодня тысячы турыстаў.

laudans — Трэба сьпяшацца (рэжысэры — Андрэй Лугін, Алёна Палачанская)

TuzinFM