Мой горад
7697 / 1
04.10.2016

«Мерада» прысьвяціла новы кліп Мазыру і Ашмянам (прэм’ера!)

Новую відэапрацу Ганны і Стыва Крамэраў на песьню «Мой горад» на Tuzin.fm прадстаўляе Адам Глёбус.

Як кожны мужчына павінен пабудаваць дом, выгадаваць сына і пасадзіць дрэва, так кожны музыка мусіць прасьпяваць песьню пра родны горад. У некага тая песьня атрымаецца лепей, а ў некага атрымаецца горш, але ў кожным разе землякі і горад будуць удзячныя за такі твор. Ганна і Стыў Крамэры зрабілі песьню з назваю «Мой горад» і зьнялі на яе кліп. Здымкі праходзілі ў Мазыры, дзе вырасла Ганна, а таксама ў Ашмянах, адкуль родам маці Стыва. У кліпе шмат кранальнага аматарства. Ён просты і шчыры. Словы песьні напісала Ганна, а музыку зрабіў Стыў. Ня ведаю, як хто, а я вельмі люблю мазырскі мост праз Прыпяць. Лічу яго найпрыгажэйшым мастом у Беларусі. Таму я ўдзячны гурту «Мерада», што змог зноў палюбавацца нашым палескім мастом, а разам з тым узгадаць і сваю малую Радзіму.

                                                                                                                          Адам Глёбус, для Tuzin.fm

«Мерада» — «Мой горад»

Аўтар музыкі: Стыў Крамэр, аўтар словаў: Ганна Крамэр.

Аўтар сцэнару і рэжысэр: Стыў Крамэр.

Відэаапэратары: Стыў Крамэр, Арцём Абакумаў, Зьміцер Крамушчанка, Фёдар Руднік (архіў 1991 г.). Мантаж: Стыў Крамэр.

Постпрадакшн: Стыў Крамэр, Ганна Крамэр, Аляксанадр Дземідзенка.

КАМЕНТАРЫ: