
laudans. Праз удзячнасьць — да сьвятла
Беларускі дуэт laudans прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM свой кліп на песьню «Удзячнасьць», які зьняты ў польскіх Татрах.
Гэтым кліпам дуэт Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай анансаваў свой новы альбом «Зьвязаны з часам», выхад якога прызначаны на 11 лютага. «Сёньня ў прасторы вельмі шмат нэгатыву. Адзін з герояў кліпу хоча заразіць нэгатывам Алёну, клявішніцу гурта. А ўдзячнасьць, якой прысьвечаны сьпеў дуэту, не дазваляе гэтаму адбыцца. Галоўная думка гэтай музычнай працы — тое, што ўдзячнасьць дазваляе нам больш адкрыць вочы на сьвет і бачыць альтэрнатыву», — тлумачыць сэнс задумы роліку Андрэй.
Зьнялі кліп у Татрах (Польшча). Ідэя кліпу і ягоная рэалізацыя належыць удзельнікам дуэту. Яны ж і зьняліся ў галоўных ролях. Больш інфармацыі пра гурт — у афіцыйнай суполцы.
laudans — Удзячнасьць (рэжысэры — Андрэй Лугін і Алёна Палачанская)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ