Анёл
2539 / 0
14.05.2019

Кліп у стылістыцы Vogue ад BarRokka

Гурт BarRokka прэзэнтуе ў новым туры відэачарту кліп на песьню «Анёл», які зьняла рэжысэрка Аляксандра Сяглюк.

Матэрыял для роліку здымалі ў Менску, у яблыневым садзе, што на вуліцы Сурганава. «Ідэя была ў тым, каб паказаць як глянцавая глямурная культура купляе душу чалавека. І хаця песьня не аб гэтым, дзякуючы такому спалучэньню відэашэрагу і музыкі, зьяўляюцца новыя сэнсы. Глямур і дыскурс. Можна сказаць, кліп зьняты ў стылістыцы Vogue», — зазначае лідэрка каманды Лізавета Леўчык. Сама песьня была выдадзеная асобным сынглам год таму, у ёй сьпявачка намагалася выказаць удзячнасьць да свайго «анёла-абаронцы».

Рэжысэркаю кліпу выступіла студэнтка 3-га курсу Акадэміі мастацтва Аляксандра Сяглюк. Апэратар — Багдан Падлуцкі, а зьнялася ў роліку разам зь Лізаветай Леўчык акторка Савелія Апанасевіч.

BarRokka — Анёл (рэжысэр — Аляксандра Сяглюк)

TuzinFM