Іван Кірчук прадставіць рытуальны тэатар
Лідэр этна-трыё «Троіца» прадставіць новую сольную праграму «Дарожка мая…». Прэм’ера адбудзецца 2 лістапада ў менскім Палацы прафсаюзаў. Як паведаміў выканаўца, яна будзе прысьвечана чалавечаму шляху і будзе ўяўляць зь сябе «рытуальны тэатар».
«Дарожка мая…» падзяляецца на 12 частак. Кожная зь іх мае сваю назву - «Анёл», «Залатыя ключы», «Розгары», «Царыца-вадзіца», «Чары», «Вогненная рака», «Рай», «Божы дар», «Пан усяго свету», «Зямля-маці», «Ігрышчайка» і «Продкі».
Выданьня на CD i DVD гэтай праграмы не плянуецца. Больш за тое, Іван Кірчук не выключае, што пакажа яе толькі адзін раз.
Па-за межамі «Троіцы» Кірчук неаднойчы прадстаўляў сольныя праграмы, як «Спадчына загінуўшых вёсак» (1999), «Сьвяты вечар» (2002), «Варажбіт» (2003) і «Варажбіт.Працяг» (2011).
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ