BosaeSonca выдалі акустычны альбом
2469 / 0
24.10.2013

BosaeSonca выдалі акустычны альбом

У дыск увайшлі, як найлепшыя творы з папярэдняга дыску «Zalaty», так і рарытэтныя рэчы.

Праца атрымала назву «Адпусьці». Як паведаміў вакаліст каманды Алесь Кот-Зайцаў, уся праграма была запісаная ўжывую. Такім чынам музыкі імкнуліся дасягнуць абсалютнай творчай еднасьці і абсалютна крыштальнага гучаньня. У запісе таксама ўзяла ўдзел струннае трыё.

Вокладку да дыску «Адпусьці» зрабіў Міхал Анемпадыстаў. Менская прэм’ера заплянавана на 31 лістапада ў клюбе «Графіці»

Дыск можна спампаваць тут альбо паслухаць праз Souncloud

Tuzin.fm