R.I.P. Памёр Генадзь Старыкаў (1950—2015)
3274 / 1
21.03.2015

R.I.P. Памёр Генадзь Старыкаў (1950—2015)

Славуты беларускі музыкант пайшоў з жыцьця 20 сакавіка ва ўзросьце 65 гадоў.

Пра гэта парталу Tuzin.fm паведаміў сябра музыканта Сяргей Занімонец. На пачатку лютага Генадзя паклалі ў больніцу, каб зрабіць апэрацыю на сэрцы, але пры абсьледаваньні знайшлі праблемы зь лёгкімі ды адправілі на лячэньне. «Генадзь апошні час кепска сябе пачуваў, два тыдні з тэмпэратурай дома сядзеў, а да гэтага ў больніцы схапіў запаленьне лёгкіх і трапіў у рэанімацыю, але тады абышлося», — зазначыў Сяргей. Папярэдняя прычына сьмерці Генадзя Старыкава — ацёк лёгкіх.

Мяркуецца, што разьвітаньне з музыкам адбудзецца 22 сакавіка. Інфармацыя пра месца і час будзе паведамлена дадаткова.

Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Менску. Вучыўся ў Беларускі політэхным інстытуце, скончыў Менскую музычную вучэльню па клясе клясычнай гітары і дырыжаваньня (1984). Пачаў выступаць у складзе менскіх біт-гуртоў зь сярэдзіны 60-х. Граў у гуртах «2+2», «Альгарытмы», «Чародей», «Факіры», «Чары». У 1978 годзе быў запрошаны ў склад ВІА «Верасы», у 1982—1983 гадах зьяўляўся ўдзельніка ансамбля «Тоніка», у 1987—1990 — гітарыст аркестру Менскага цырку. У 1995 годзе заснаваў «Стар-клюб» — нефармальнае аб’яднаньне музыкаў і аматараў блюзу, ладзіў фэстываль «Блюз жыве ў Менску».

Tuzin.fm выказвае спачуваньні родным і блізкім Генадзя Старыкава.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.03.2015 / 21:08

    Цырымонія разьвітаньня зь Генадзем Старыкавым адбудзецца з 14.00 у панядзелак, 23 сакавіка, у Менску, у рытуальнай залі на вул.Сямашка 8, корпус 5.

  • КАМЕНТАВАЦЬ