GreenFest на Баравой. Хэдлайнэры Papa Roach, зь беларусаў будзе «Дай дарогу!»
2532 / 0
16.04.2015

GreenFest на Баравой. Хэдлайнэры Papa Roach, зь беларусаў будзе «Дай дарогу!»

Абвешчаны шэраг выступоўцаў GreenFest у Беларусі, які пройдзе 3 ліпеня на аэрадроме Баравая.

GreenFest з 2005 году штогод ладзіць брэнд Tuborg у розных краінах сьвету з удзелам зорак першай велічыні. Фэст праходзіў у Румыніі, Баўгарыі, Харватыі, Украіне, Расеі. У Беларусі ён будзе ўпершыню. Тут яго арганізацыяй займаеццца агенцыя «Атам Інтэртэймэнт», што ладзіла фэст «Мост», ад правядзеньня якога сёлета вырашана было адмовіцца. Мяркуецца, што GreenFest у Беларусі будзе праводзіцца рэгулярна.

Канцэрт пройдзе на той жа пляцоўцы, на якой ладзіўся «Мост» — аэрадроме Баравая 3 ліпеня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаюць дзень незалежнасьці. Хэдлайнэрам заяўлены амэрыканскі гурт Papa Roach. Меркаваўся, што ім можа стаць гурт Muse, але дамовіцца на іх прыезд у Беларусь ня выйшла, брытанцы выступяць на GreenFest у Расеі (у Піцеры 21 чэрвеня).

Сярод удзельнікаў GreenFest у Беларусі таксама заяўленая расейская група Lumen, літоўцы Colours of Bubbles, эстонцы Elephants from Neptune. Зь беларусаў ужо абвешчаныя выступы гурта «Дай дарогу!» і маладога гурт Main-de-Gloire, які працуе ў стылістыцы мэтал/электроніка/гардкор. Сьпіс выступоўцаў будзе папаўняцца. Квіток на фэст каштуе пакуль 450 000 руб.

Сачыць за навінамі GreenFest у Беларусі можна праз афіцыйны сайт і суполкі УК/FB.

 Tuzin.fm