У фінал Music Revolution Festival трапіла 12 гуртоў (відэа)
2159 / 0
06.05.2015

У фінал Music Revolution Festival трапіла 12 гуртоў (відэа)

24 траўня адбудзецца фінал міжнароднага фэсту жывой музыкі сярод непрафэсійных і паўпрафэсійных музыкаў.

Music Revolution Festival стартаваў у сакавіку. Па выніку чатырох паўфінальных канцэртаў было адабрана 12 гуртоў, якія возьмуць удзел у фінале. Denmi, Brick is Red, LightHouse, Symphorine, Čas Łajna, «Чип и Дейл», «Это не я», Pauline, Maryrose, KRNDSHS, «Огонёк band», Skarlet. Усе яны выступяць на сцэне Jack club 24 траўня. Падрабязнасьці — на старонцы падзеі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны з дапамогай журы і глядацкага галасаваньня непасрэдна на канцэрце. У якасьці прызу беларускаму гурту абяцаецца тур па эўрапейскай частцы Расеі (фэст ладзяць расейскія прамоўтэры). Акром гэтага найлепшых чакаюць падарункі ад кампаніі Boom, а таксама магчымасьць выступіць на фэстах Revolution Open Air-2015 у Ніжагародзкай вобласьці і Rock-Line ў Пярмі з аўдыторыяй у 15 000 гледачоў.

На відэа — выступ у адборы Music Revolution Festival праекту Pauline, галоўнага фаварыту ў фінале па вэрсіі Tuzin.fm.

Tuzin.fm