Юлія Глебава прадставіла беларускі самотнік (прэм’ера)
2183 / 0
22.07.2015

Юлія Глебава прадставіла беларускі самотнік (прэм’ера)

Песьня «Шарманка» мае ўвайсьці ў другі альбом сьпявачкі.

Юлія прадстаўляе самотнік як песьню пра «пакліканьне сэрца»: «Менавіта яно змушае рушыць наперад і рабіць так, а ня інакш. Нехта кажа, што гэта голас сумленьня, ці душэўны покліч. Мы параўноўваем гэтую зьяву з назойлівым матывам шарманкі і просім яе працягваць граць і ў аніякім разе не спыняцца». Сьпявачка нават правяла нават дасьледаваньне адносна ўжываньня слова «шарманка» ў беларускай мове: ёсьць яшчэ варыянт «катрынка», але падчас распаўсюду гэтага інструмэнту найбольш ужывальны быў менавіта варыянт «шарманкі». Янка Купала ў «Тутэйшых» і Ўладзімер Караткевіч ў «Чорным замку Альшанскім» таксама аддаюць яму перавагу.

«Шарманка» — другая песьня па-беларуску, якую запісала Юлія Глебава з сваім гуртом «Час Speak». Яна ўвойдзе ў другі альбом сьпявачкі, над якім цяпер вядзецца актыўная праца. Ужывую пачуць у найбліжэйшы час гурт можна на «Рок-мота-пікніку» ў Асіповічах у гэтыя выходныя.

Tuzin.fm