Yagarda. Як ня стаць часткаю мэгаполісу (прэм’ера)
2174 / 0
20.11.2015

Yagarda. Як ня стаць часткаю мэгаполісу (прэм’ера)

Лідэр фольк-гурта «Ягорава гара» Ягор Палешук заснаваў электронны праект Yagarda.

«Гэта музычная лябараторыя па трансфармацыі вобразаў у гукі, рытмы і песьні», — гэтак прадставіў свой новы праект парталу Tuzin.fm Ягор Палешук. Заяўлена, што Yagarda будзе трымацца такіх стыляў, як эмбіент, трып-гоп, электра-гаўс. Дэбютны самотнік праекту Yagarda завецца «Megapolis». «Мэгаполісы мяняюць аблічча плянэты і зьмяняюць людзей. А я не хачу стаць часткай мэгаполісу. Я хачу застацца часткай прыроды. І для гэтага ня так шмат трэба зрабіць проста часьцей выбірацца на прыроду. Як мала трэба, каб памятаць, што ты частка гэтага сапраўднага сьвету. Такі сэнс укладзены ў твор», — тлумачыць музыка.

Ягор Палешук — лідэр гомельскага фольк-праекту «Ягорава Гара». Сёлета ў траўні ён прадставіў таксама свой сольны інструмэнтальны праект. Yagarda стала яго лягічным працягам.

Сачыць за навінамі Yagarda можна на афіцыйнай старонцы.

 Tuzin.fm