Vinsent: «Галоўнае — верыць у свае сілы» (аўдыё/відэа)
2595 / 3
26.11.2015

Vinsent: «Галоўнае — верыць у свае сілы» (аўдыё/відэа)

Напярэдадні выхаду альбому «Vir» рэп-выканаўца прадставіў самотнік «Жывы» і кліп на яго.

«Вір — гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір — хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад», — заявіў выканаўца з нагоды рэлізу. Найперш ён вырашыў прэзэнтаваць песьню «Жывы», на якую рэжысэр Арцём Лобач зьняў відэа. «У нашым кліпе ўзялі ўдзел многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песьні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц», — зазначыў Vinsent.

Рэліз альбому «Vir» заплянаваны на 2 сьнежня. А 16 сьнежня мяркуецца зладзіць жывую прэм’еру ў Менску. Першапачаткова месцам для канцэрту быў абраны Re:Public, але ў выніку мерапрыемства заўяўлена ў клюбе «Пляцоўка Хол». «Мы зьвярнуліся ў Re:Public і яны станоўча ўспрынялі ідэю, дырэкцыя пляцоўкі падала дакумэнты на гастрольнае пасьведчаньне, але празь некалькі дзён самастойна іх адклікала зь невядомых нам прычынаў», — распавёў Tuzin.fm мэнэджар сьпевака Павал Белавус. Павал здолеў дамовіцца на канцэрт зь іншым месцам і асабіста атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту ў Менгарвыканкаме. Пасьля Менску Vinsent прэзэнтуе новы альбом у Лёндане ў клюбе «Theatre Delicatessen» 19 сьнежня.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • barsic / адказаць
    05.12.2015 / 07:23

    Выдатна! Малайчына, Vinsent! Чаму толькi y London i Miнск? Калi ужо завiтаеш у Штаты?

  • VanDum / адказаць
    06.12.2015 / 03:20

    Вельмi добра, але "Нi кроку назад", пакуль, застаецца лепшым для мяне

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.12.2015 / 10:16

    Паслухаць альбом і пачытаць інтэрвію з Вінсэнтам можна тут:
    http://tuzin.fm/article/2654/vinsent-ja-adrazu-schapiu-jak-uladkavany-zachodni-sviet-a.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ