Менгарвыканкам забараніў выяву гурту Trubetskoy (відэа)
3362 / 0
27.11.2015

Менгарвыканкам забараніў выяву гурту Trubetskoy (відэа)

Плякат да прэзэнтацыі альбому «Magister Bibendi» не прайшоў узгадненьня з чыноўнікамі.

На плякаце канцэрту, які мусіў быў быць разьмешчаны на білбордзе ў Менску гурт зьняўся ў грыме. Музыкі зазначаюць, што такім чынам перадаюць дух пэрсанажа ў гонар якога быў названы альбом. «Для нас Магістар Бібэндзі ўвасабляе адначасова Дух рок-н-ролу, бога вінаробства Дыёніса і Барона Суботу, які ў нашым выпадку выступае правадніком між мінулым і будучым», — гэтак тлумачаць музыкі канцэпт сваёй фотасэсіі. Аднак, у аддзеле па кантролі за рэклямай Менгарвыканкаму іх плякат палічылі неадпаведным для разьмяшчэньня. Як паведамілі Tuzin.fm у рэклямным агенцтве, якое займалася ўзгадненьнем макету, выяву музыкаў з размаляванымі тварамі не дазволілі, палічыўшы іх занадта жахлівымі і пужаючымі.

«Можа ўгледзілі ў гэтым чартаўшчыну і сатанізм, але гэтых сэнсаў мы не ўкладалі. Калі з нас хочуць сарваць маскі — дык будзе яшчэ страшней», — з іроніяй пракамэнтаваў Tuzin.fm такое рашэньне чыноўнікаў прадусар гурта Яўген Калмыкоў.

Канцэрт-прэзэнтацыя альбому «Magister Bibendi» заплянаваная ў Менску 23 студзеня 2016 году. Падрабязнасьці — на старонцы падзеі.

Tuzin.fm