Гурт «Кальмары» пераяжджае зь Бярозы ў Менск і шукае музыкаў (відэа)
Сьледам за :B:N: зь Бярозы зьяжджае яшчэ адзін гурт.
«Зьмяняем месца дысьлякацыі і абнаўляем склад. Частцы нашых музыкаў ужо не да гурта, бо зьявіліся дзеці, а гэта галоўнае. Нязьменным застанецца толькі наш тандэм з Алесем Лютычам», — заявіў у камэнтары парталу Tuzin.fm лідэр гурта Сяржук Машковіч. Ён жа — аўтар тэкстаў да песень гурта :B:N:, а вакаліст :B:N: Алесь Лютыч грае ў «Кальмарах» на бубнах. Музыкі рыхтуюць налета некалькі буйных імпрэзаў, бо нагодаў будзе нямала — у 2016 годзе гурту «Кальмары» спаўняецца 10 гадоў, а Машковіч і Лютыч адзначаць па 35 гадоў.
У сувязі зь пераездам у Менск, «Кальмары» шукаюць акардэаніста і трубача, якія б хацелі стаць часткаю гурта, які свой стыль вызначае як «закуска пад піва» — музыкі граюць вясёлую і ненапружную музыку для адпачынку. Зьвяртацца можна праз суполкі УК і FB.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ