Заснавальнік Faith No More пра новы альбом Re1ikt: «Я ўражаны!» (аўдыё)
2608 / 0
20.01.2016

Заснавальнік Faith No More пра новы альбом Re1ikt: «Я ўражаны!» (аўдыё)

Амэрыканскі музыка і прадусар Білі Гулд выказаў сваё захапленьне працай «Лекавыя травы» беларускага гурта.

«Альбом вельмі добра зроблены, я ўражаны. Добра аранжыраваны, запісаны. Прыемныя адчуваньні», — напісаў свой водгук беларускім музыкам Білі Гулд — бас-гітарыст і сузаснавальнік славутай амэрыканскай каманды Faith No More.

«Для нас гэтыя словы ўхвалы надзвычай каштоўныя, бо менавіта Faith No More наймацнейшым чынам паўплываў на наш гурт. Таму мы і вырашылі даслаць альбом Білі. І вельмі рады, што атрымалі такую адзнаку Майстра», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр Re1ikt Алесь Дземідзенка.

Альбом «Лекавыя травы» выйшаў увосень 2015 году. Ён складаецца зь беларускамоўных аўтарскіх твораў, а таксама песень, напісаных паводле твораў Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа. Музыкі кажуць, што хацелі паказаць сваёй працаю як гучыць Палесьсе.

 Tuzin.fm, фота fullthrottlerock.net