Лявон Вольскі прадставіў плякат да фільму «Кастусь Каліноўскі»
4460 / 2
20.11.2013

Лявон Вольскі прадставіў плякат да фільму «Кастусь Каліноўскі»

У межах праекту «Тузін.Немаўля» музыка і мастак Лявон Вольскі прадставіў аўтарскі плякат да стужкі «Кастусь Каліноўскі», зьнятай у 1927 годзе.

«Гэта ненавукова-фантастычны вэстэрн. Толькі не спагеці-вэстэрн і ня бульба-муві, а гэткі льняны баявік. Усе паны кепскія, а сяляне добрыя. Але стужка дыхае даўняй манахромнай цеплынёй  і добра глядзіцца», — распавядае пра сваё стаўленьне да нямой стужкі «Кастусь Каліноўскі» Лявон Вольскі. Музыка з задавальненьем пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце ў якасьці мастака. Ён скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984). У 1993 годзе меў пэрсанальную выставу ў музэі Багдановіча. Маляваў коміксы ды ілюстрацыі для часопіса «Бярозка», газэт «Ніва» (Беласток) і «Наша Ніва». Аздобіў уласную кнігу прозы, некалькі музычных альбомаў. Працуе ў розных стылях і тэхніках.

Прэзэнтацыя плякату адбылася ў афіцыйнай суполцы праекту «Тузін.Немаўля» у Facebook. Тамсама свае працы прадставяць іншыя мастакі, якія стварылі аўтарскія плякаты да стужак «У агні народжаная» і «Прастытутка» — польскі творца Анджэй Ветэшка і Васіліса Паляніна-Календа. Аўтарскія плякаты аздобяць DVD-дыскі, якія выйдуць цягам месяца калекцыйным накладам.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • WM / адказаць
    21.11.2013 / 18:17

    крута, толькі што ж адмін гэтак пакоцаў плякат? - хацелася б пабачыць усю версію з цэлымі рукамі...
    aixuwug

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    22.11.2013 / 12:27

    Абавязкова зірніце ў суполцы "Тузін.Немаўля" у ФБ яшчэ працы мастакоў. Да нямога беларускага фільму “У агні народжаная” плякат намаляваў колішні дырэктар Fashion TV у Польшчы, графік Cosmopolitan і Newsweek Анджэй Ветэшка

  • КАМЕНТАВАЦЬ