Канцэрт Вайцюшкевіча ізноў забаранілі
Выступ сьпевака ў Полацку сарваны мясцовымі ўладамі.
Зьміцер Вайцюшкевіч меўся выступіць у полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур. Першапачаткова яго выступ узгаднілі з ідэалягічным аддзелам райвыканкаму, але напярэдадні канцэрту вышэйшае начальства — з аблвыканкаму настойліва параіла канцэрт не праводзіць, — паведамляе сайт «Віцебскай вясны». Мясцовыя чыноўнікі правялі з гэтай нагоды тэрміновую нараду. Намесьнік старшыні па сацыяльных пытаньнях райвыканкаму Пётар Пяткевіч абвінаваціў «у палітычнай недальнабачнасьці» дырэктара Цэнтру рамёстваў Валянціну Крук. Чыноўнік прапанаваў звольніць жанчыну з пасады дырэктара Цэнтру.
Па зьвестках Tuzin.fm на сёньня ў сумнавядомым «чорным сьпісе» музыкаў застаецца два выканаўцы, выступ якіх на тэрыторыі Беларусі непажаданы — гэта «Ляпіс Трубяцкі» і Зьміцер Вайцюшкевіч.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ