Gods Tower перасьпявалі Nokturnal Mortum: «Яны такія ж нацысты, як мы баптысты» (прэм’ера)
Вядучы мэтал-гурт краіны прэзэнтаваў другі беларускамоўны трэк у сваёй гісторыі — «Срэбра Перуна».
Новая кампазыцыя каманды — пераасэнсаваньне расейскамоўнай песьні ўкраінскага гурта Nokturnal Mortum «Perun’s Celestial Silver» з альбому «Нехристь» (1999). Беларускую вэрсію тэксту стварыў паэт Алесь Плотка. «Так, гэта менавіта кавэр-вэрсія, якую мы пяем па-беларуску, бо расейскай у тэкстах не карыстаемся. Хопіць таго, што мы на ёй размаўляем і лаемся. Раней песьня была пра нешта далёкае, цяпер яна атрымала актуальны сэнс. Мы не зьмянялі мэлёдыку арыгіналу, а выканалі іхны твор са сваім гукам», — патлумачыў лідэр каманды Лэсьлі Найф з нагоды прэм’еры трэку. Гэта другі твор па-беларуску ў гісторыі каманды. Першай песьняй была «Людзі на балоце».
Адносна нядаўняга скандалу, калі шэраг актывістаў зьвінавацілі ўкраінскі гурт у нацызьме ды патрабавалі адмяніць іх канцэрт у Беларусі, Лэсьлі Найф зазначыў у камэнтары Tuzin.fm: «Nokturnal Mortum такія ж нацысты, як мы баптысты. Яны ўкраінскія нацыяналісты. Зрэшты, і мы падтрымліваем беларускіх нацдэмаў. Не вярзіце лухты наконт іх антысэмітызму, у нас адныя і тыя ж сябры-габрэі. І ня трэба блытаць ажыятажнае амплюа іх вакаліста Гапона з рэчаіснасьцю».
Gods Tower і Nokturnal Mortum заяўленыя ў якасьці хэдлайнэраў фэсту «Купальскае Кола», які сёлета пройдзе ў Камарове (5 км ад Менску) 25 і 26 чэрвеня.
Tuzin.fm
Украінскі гурт усё ж не паедзе на "Купальскае кола"
http://euroradio.fm/ru/gruppa-nokturnal-mortum-otkazalas-vystupat-na-kupalskom-kole
КАМЕНТАВАЦЬ