CherryVata стала дуэтам (аўдыё)
1865 / 0
08.01.2017

CherryVata стала дуэтам (аўдыё)

Гурт Зьмітра Літвіновіча паказаў сваё новае гучаньне ў EP «Infinity».

Адроджаны пасьля 5-гадовага перапынку гурт CherryVata працягвае знаёміць слухачоў зь песьнямі з будучага альбому. У іх сьвежы рэліз «Infinity» трапіла зусім новая аднайменная песьня, якая дэманструе цяперашняе гучаньне каманды. Цяпер CherryVata выступае ў фармаце дуэту Зьмітра Літвіновіча (на фота) і вакалісткі Кацярыны Штырц. «Гэта даволі просты фармат выступу, які пры гэтым дазваляе раскрыць творчы складнік. І ён зручны для невялічкіх пляцовак», — заявіў Tuzin.fm лідэр праекту. Але пры нагодзе выступаў на фэстывалях, дуэт можа пашырыцца да жывога бэнду.

Паўнавартасны дыск гурт мяркуе выдаць у красавіку. Гэта будзе другі альбом пасьля «Viavanilla», які пабачыў сьвет 8 гадоў таму. Увесну музыкі таксама зьбіраюцца прэзэнтаваць на Tuzin.fm беларускамоўны самотнік.

Яшчэ: Vuraj&Cherryvata. Магія несумяшчальнасьці (прэм’ера!)

Tuzin.fm