
BosaeSonca выступіць на прэміі «Героі году»!
Адзін з прэтэндэнтаў на галоўную ўзнагароду прэміі парталу Tuzin.fm гурт BosaeSonca возьме ўдзел у канцэрце 12 сьнежня.
Алесь Кот-Зайцаў адмыслова прыедзе на «Герояў году» з Масквы, дзе цяпер жыве і працуе ў складзе інтэрнацыянальнага гурта KilFil. «Паколькі нас намінавалі, то мы палічылі за гонар папрысутнічаць на гэтых узнагародах ды сыграць колькі песень», — кажа выканаўца. На канцэрце ў «Юле» музыкі ў суправаджэньні струннага трыё сыграюць абраныя рэчы з сваіх двух альбомаў, якія выдадзеныя сёлета — «Zalaty» і «Адпусьці».
Рэліз «Адпусьці» працягвае зьбіраць звышстаноўчыя водгукі. Вядоўца праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў назваў гэты альбом «прадуктам высокай якасьці, які сьмела можна паставіць побач са знакамітымі камандамі сусьветнага ўзроўню».
Дарэчы, 10 сьнежня Алесь Кот-Зайцаў адзначае 27-ы дзень народзінаў, з чым яго ўся рэдакцыя Tuzin.fm віншуе і выказвае спадзеў, што прычакае яшчэ не адзін альбом сусьветнага ўзроўню ад «БосагаСонца».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ