Zolki Band прэзэнтавалі «Калядны раўт» (відэа)
У live-відэа берасьцейскага гурту ўвайшлі 6 песень, якія ўпершыню прагучалі ў акустычным фармаце.
Гэты выступ прайшоў 24 сьнежня мінулага году. Музыкі запрасілі на студыю XLR cваіх самых адданых слухачоў, каб прэзэнтаваць ім свае песьні поўным складам у акустыку. Здымкі вяліся на 5 камэраў і вось урэшце па вясьне live-відэа пабачыла сьвет. «Ідэя канцэрту ў студыі прыйшла даўно і выношвалася амаль год. Мы вельмі любім такі фармат — калі ў невялікай прасторы і амаль у хатняй абстаноўцы зьбіраюцца людзі. У келіхах было віно, і ўсіх яднала агульная атмасфэра», — зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр каманды Рома f.s.t.
Zolki Band — адзін з самых яскравых індзі-рок гуртоў краіны. Іх сумесная песьня з гуртом Landau «Сьнежань» стала найлепшым гітом сэзону 2013—2014 на Tuzin.fm. У 2014 годзе музыкі выдалі дэбютны альбом «Doŭhi doŭhi dzień» і намінаваліся на «Адкрыцьцё году» на прэміі «Героі году». За навінамі гурту можна сачыць праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ