Міхалок назваў дату рэлізу «Матрёшки» (відэа)
Лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» заявіў, што рэліз новага альбому «Матрёшка» адбудзецца 1 сакавіка 2014 году.
Са словаў Сяргея Міхалка, новы рэліз яго каманды будзе вырашаны ў стылістыцы «музычнага фантастычнага кібэр-панку». Музыка кажа, што на яго стварэньне паўплываў шэраг літаратурных твораў і працаў, у тым ліку «Гісторыя дзяржавы Расейскай» Карамзіна. «Кожны сьпеў на альбоме апавядае пра недалёкую будучыню. Які зь іх стане рэальнасьцю, а які застанецца выдумкай і казкай залежыць ад нашых сёньняшніх дзеяньняў і ўчынкаў», — сказаў лідэр «Ляпісаў» у навагоднім відэазвароце, распаўсюджаным гуртом. Пры канцы гэтага відэа можна пачуць фрагмэнты некалькі зусім новых песень, якія ўвойдуць у «расейскі» альбом беларускага гурта.
Тым часам, 26 сьнежня на партале Tut.by адбудзецца прэм’ера відэавэрсіі віленскага канцэрту гурта.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ