2199 / 0
27.12.2013

Navi зьнялі новы кліп (трэйлер)

Гурт-намінант на «Дэбют-2013» прэміі «Героі году» паказаў трэйлер да свайго новага відэа «Не засынай». Праца гэтая мае ўсе шанцы стаць уровень зь бездакорным дэбютным кліпам і песьняй «Абдымі мяне».

Удзельнікі Navi Арцём Лук’яненка і Ксюша Sonika зьвярнуліся да сваіх прыхільнікаў напярэдадні Новага году зь віншаваньнямі ды абяцаньнямі: «Год, які сыходзіць, быў пачаткам нашага шляху, за гэты час мы вельмі стараліся радаваць вас нашай творчасьцю. У новым 2014 годзе мы пастараемся зрабіць яшчэ больш. Наперадзе дэбютны альбом, новыя відэа і выступы!» — вядзецца ў звароце гурта, зьмешчаным ў афіцыйнай суполцы. У якасьці невялічкага прэзэнту гурт выклаў трэйлер да свайго кліпу, рэліз якога прызначаны на люты 2014 году.

З кавалку відэа ў 18 сэкундаў можна зразумець, што песьня будзе лірычная, а карцінка моцна прадуманая. Калі «Абдымі мяне» здымалі ў палях ды лясах, дык дзея «Не засынай» разгортваецца на водных прасторах.

Tuzin.fm

Тэгi: