Работнікі культуры падтрымалі народны ультыматум
967 / 0
26.10.2020

Работнікі культуры падтрымалі народны ультыматум

На заклік Святланы Ціханоўскай абвесціць агульнанацыянальную забастоўку адгукнулася мноства калектываў і прадпрыемстваў. Адбываюцца акцыі пратэсту і ўтвараюцца ланцугі салідарнасці.

Падтрымалі ультыматум і работнікі культуры.
 
Не працуе Нацыянальны гістарычны музей, а таксама Нацыянальны гістарычны архіў.
 

Зачыніліся на пераўлік крамы “Музыка” і “Твой звук”, а таксама кнігарня “Кніжная шафа”.

Школа музыкі Music space абвесціла, што не працуе; адмяніла заняткі студыя танцу “Roxy dance”.

«Усе нашы калектывы — Brutto, Ляпіс-98, Drezden Культура і The Superbullz не будуць выступаць у Беларусі да поўнай змены ўлады!» — напісаў Сяргей Міхалок у сваім Інстаграме.

Канцэртная агенцыя «4А – EVENT» на тыдзень закрыла свой офіс.

Новы драматычны тэатр і тэатр СХТ Мінск абвесцілі пра сваё далучэнне.

Рэжысёры Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра далучыліся да забастоўкі. Рэжысёраў Сяргея Курыленку і Генадзя Мушперта звольнілі.

Звольненыя дзеячы культуры зладзілі флэшмобы ў Філармоніі і Оперным.

Трох студэнтаў БДАМ рэктар універсітэта адлічыў, а яшчэ двум вынес вымову.

(БУДЗЕ АБНАЎЛЯЦЦА)

Тэгi: