30 мастакоў падтрымалі Фонд культурнай салідарнасці
Напрыканцы лета адбыўся аўкцыён з працамі беларускіх мастакоў, арганізаваны домам Vladey, найбуйнешай пляцоўкай у Расіі, што займаецца продажам сучаснага мастацтва. Сродкі ад продажу карцін былі пароўну размеркаваныя паміж аўтарамі і фондамі падтрымкі людзей, пацярпелых праз падаўленне пратэстаў у Беларусі.
“Vladey заўсёды востра рэагуе на неабходнасць дапамагчы. І гэтым разам такую патрэбу маюць мастакі і простыя грамадзяне Беларусі. Мы збярэм сродкі і дашлем нашым братам, гэта дапаможа ім у цяжкі час. Мастацтва дапамагае і лекуе - я заўсёды ў гэта верыў", - тлумачаць арганізатары аўкцыёна.
Усяго на аўкцыёне было прадстаўлена 30 беларускіх мастакоў: Уладзімір Грамовіч, Сямён Маталянец, Васіліса Полянина, Андрэй Анро, Уладзімір Сакалоўскі, Ігар Цішын, Аляксандр Некрашэвіч, Алена Гіль, Андрэй Басалыга, Леся Пчолка, Міхаіл Гулін, Раман Аксёнаў, Света Баева, Вольга Нікішына, Сяргей Белавокі, Максім Бародзіч, Сяргей Кажамякін, Ігар Літвінаў, Антаніна Слабодчыкава, Маша Мароз, Тэатр Крылы халопа, Таццяна Радзівілка, Таццяна Кандраценка, Канстанцін Селіханаў, Жанна Гладко, Яўген Шадко, Вася Бурдзін, Андрэй Лянкевіч.
КАМЕНТАВАЦЬ