2056 / 0
17.06.2014

Sciana едзе на «Захід» і рыхтуецца справіць 15-годзьдзе (аўдыё)

Берасьцейскі гурт заяўлены ў праграме аднаго з найбуйнейшых фэстаў Украіны — «Захід».

«Захід» адбудзецца ў Львове 8—10 жніўня, у ім заяўлены выступ дзьвюх камандаў зь Беларусі — гурту Sciana і «Ляпіса Трубяцкога». А 5 верасьня берасьцейскія музыкі возьмуць удзел яшчэ ў адным буйным украінскім фэсьце — Respublica (Камянец-Падольскі). Да гэтага Sciana паўдзельнічае таксама 5 ліпеня ў байк-фэсьце ў Камараўцы (Польшча), 25 ліпеня ў байк-фэсьце ў Рокашы (Польшча), дзе таксама заяўлены выступ Litvintroll i TerraKod. Акром таго, беларусы выступяць на цэнтральнай плошчы Белай-Падляскай на Дзень гораду.

Увосень Sciana рыхтуецца адзначыць 15-годзьдзе сваёй дзейнасьці вялікімі канцэртамі ў Берасьце і Менску, на якія ў якасьці гасьцей будуць запрошаны сяброўскія гурты з Польшчы ды Ўкраіны.

Да ўсяго гурт працуе над новым альбомам. Адну з абсалютна новых песень «Паверыць сабе» музыкі нядаўна прадставілі ў сеціве.

Tuzin.fm

Тэгi: