Port Mone trio
Трыё зь Менску, заснаваная ў 2006 годзе. Выступае ў складзе: Аляксей Варсоба, Сяргей Краўчанка, Аляксей Ванчук. Сачыняе музыку пад уплывам клясыкі, авангарду, фольку, нойзу. Мае два альбомы: "DIP" (2009, выд. у Расеі), "Thou" (2014, выд. у Славакіі), супольны з гуртом "ДахаБраха" - "Хмелева project" (2012), а таксама DVD з музыкай да фільму "Хліб" (Украіна). Супрацоўнічае таксама з гуртом "Даха Браха" (Украіна), Ірэнай Катвіцкай. Узнагароды: "Альбом году" па вэрсіі замежных экспэртаў на прэміі Experty.by (2009 і ў 2012), "Найлепшы замежны альбом" па вэрсіі Terapija.net (Харватыя, 2009), «Найлепшы інструментальны альбом» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Прыз народных экспертаў» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Прыз вялікага журы», па вэрсіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Альбом году» па вэрсіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Найлепшы запіс», прэмія Rock Profi Belarus (2014, Беларусь, Thou), "«Найлепшы альбом 10-годзьдзя» па вэрсіі Experty.by (2018, Thou).Бераг
У трэцім туры чарту сэзону 2018/2019 трыё Port Mone прэзэнтуе відэа на песьню «Бераг», якое было зьнятае падчас запісу трэцяга альбому калектыву, запісанага пры дапамозе ветракоў і сонечных батарэяў.
Experty.by назвалі найлепшыя беларускія альбомы за 10 гадоў
Аўтары праекту Experty.by, у межах якога за 10 гадоў было адрэцэнзавана больш за 500 беларускіх дыскаў, на разьвітаньне склалі рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў 2008—2017 гадоў.
Вандроўка ў падсьвядомае разам з Port Mone ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
Беларускі гурт, які запісвае свае песьні ад энэргіі сонца і ветру, стаў госьцем новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
Port Mone. Бясконцы рэпіт і мэдытацыя
Каб запісаць гэты цудоўны дыск, музыкі з гурта Port Mone ў літаральным сэнсе сышлі ў лясы.
!OUT: Port Mone — зь лесам на «Ты» (аўдыё/відэа)
Лідэр Port Mone Аляксей Варсоба распавёў у інтэрвію для Tuzin.fm пра рэлігію, праект зь Сяргеем Жаданам і размовы з сэпаратыстамі ва Ўкраіне, а таксама пра асаблівасьці запісу ў лясных умовах.